Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС пазнаёміў з напрамкамі польскай знешняй палітыкі

26.02.2026 14:50
Радаслаў Сікорскі заявіў, што пагроза вайны не павінна выклікаць параліч.
Радаслаў СікорскіPAP/Albert Zawada

«Польшча ўсведамляе пагрозу вайны», заявіў Радаслаў Сікорскі ў Сейме. Міністр замежных спраў выступіў з праграмнай прамовай аб напрамках польскай знешняй палітыкі.

Радаслаў Сікорскі заявіў, што пагроза вайны не павінна выклікаць параліч.

— Мы ўсе ўсведамляем пагрозу. Сітуацыя сур'ёзная. Уяўленне пагрозы можа выклікаць параліч або мабілізацыю. Нам нельга дазволіць сабе параліч. Пасіўнасць або спадзяванні на іншых – гэта запрашэнне для эскалацыі. Таксама як і выкрыкванне, што «гэта не наша вайна». Ноччу на 18 лістапада ў выніку ракетнай атакі на Тарнопаль была забіта разам са сваёй маці сямігадовая Амелія – грамадзянка нашай краіны.

Пасля праграмнай прамовы міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага адбыліся дэбаты. У Сейме выступ кіраўніка МЗС слухалі, сярод іншых, прэзідэнт Польшчы і замежныя дыпламаты.

IAR/яс